Чытанне па-беларуску дапамагае дзецям адчуць прыгажосць роднай мовы, нават калі яны мала чуюць яе ў штодзённым ужытку.
20 лютага 2026 года, у рамках праекта "Кожная пятніца-роднае сваё" -ЧытаемБеларускае і па-беларуску-, дзеці з задавальненнем слухалі беларускія казкі, прыдумвалі новыя сюжэты. Больш за ўсё спадабалася гуляць у лялечны і настольны тэатр, бо ўдзельнічаючы ў падрыхтоўцы спектакляў паводле любімых казак, дзеці вучацца прыгожа гаварыць.
19 лютага 2026 года вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у прафілактычным лекторыі "Бяспека на чыгунцы". Школьнікі ўзгадалі важнасць выканання правілаў паводзін: як і дзе пераходзіць чыгунку, уважлівасці. Была прадстаўлена статыстыка няшчасных выпадкаў. Вучнямі быў прагледжаны і абмеркаваны відэаролік пра правілы, тыповыя памылкі і алгарытмы дзеянняў у экстранных сітуацыях.
19 лютага ў пачатковых класах Парэцкай базавай школы прайшла інфармхвілінка "Правілы бяспечных паводзін на чыгунцы". Вучні яшчэ раз успомнілі правілы паводзін каля чыгункі, правілы пераходу чыгуначных шляхоў, назвалі знакі, якія папярэджваюць пра небяспеку на чыгунцы, праглядзелі ролік аб зоне павышанай небяспекі. Мерапрыемства было накіравана на прафілактыку траўматызму, навучанне правілам паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту і дзеянням ў надзвычайных сітуяцыях.
19 лютага ў 5-9 класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Шмат гора і пакут прынеслі нашаму народу гэтыя дзевяць гадоў адзін месяц і дзевятнаццаць дзён жорсткіх бітваў у чужых краях.
Інфармацыйныя гадзіны садзейнічалі выхаванню ў моладзі патрыятызму, грамадзянскай адказнасці і павагі да гераічнага мінулага і сучаснасці Беларусі.
19 февраля 2026 г. в ГУО "Поречская базовая школа Слонимского района" прошёл Единый день информирования с единой темой "Оборонительная мощь белорусской армии и патриотизм в современных условиях".
Также были затронуты вопросы: о противодействии коррупции;
о неосторожном курении, АПИ; о профилактической акции "За безопасность вместе".

В конце февраля Слонимский район станет площадкой для проведения комплекса важных профилактических и обучающих мероприятий. В период с 23 по 27 февраля Слонимский районный отдел по чрезвычайным ситуациям во взаимодействии с местными исполнительными и распорядительными органами организует практические тренировки по гражданской обороне.
19 лютага ў пачатковых класах Парэцкай базавай школы прайшла інфармацыйная гадзіна "Афганістан - жывая памяць ", падчас якой вучні даведаліся аб тым, калі была афганская вайна, вызначылі, што праз афганскую вайну прайшла вялікая колькасць салдат і афіцэраў, сабралі гексы пра воінаў - беларусаў, назвалі іх імёны, засяродзілі ўвагу на тым, што і ў нашай мясцовасці пражываюць воіны-інтэрнацыяналісты. На жаль, не ўсе з іх вярнуліся дамоў.
Нацыянальная кухня - гэта не проста ежа, а частка этнічнай культуры. 19 лютага, падчас правядзення гастранамічнага фэсту "Беларуская кухня", вучні школы не толькі ўзгадалі традыцыйныя беларускія стравы (дранікі, клёцкі), але і даведаліся пра такія рэдкія, як верашчака, калдуны, мачанка і інш. Школьнікі цікавіліся рэцэптамі і працэсам прыгатавання некаторых страў, удзельнічалі ў віктарыне , а некаторыя стравы змаглі і пакаштаваць.
Учащиеся ГУО "Поречская базовая школа Слонимского района" поздравили своих земляков Матюшина Ивана Ивановича и Скока Владимира Владимировича, воинов-интернационалистов с Днем вывода войск из Афганистана.
Сустрэчы працаўнікоў МНС з вучнямі ўжо сталі традыцыйнымі. Супрацоўнікі пажарнай аховы праводзяць мерапрыемствы, галоўная мэта якіх навучыць маладое пакаленне правілам бяспечных паводзін, прадухіліць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі і навучыць іх асцярожнасці. Для дзяцей Парэцкай базавай школы таксама было падрыхтавана цікавае і пазнавальнае мерапрыемства па ахове бяспекі. З рабятамі адбылася займальная гутарка, у якой супрацоўнік МНС растлумачыў вучням, чаму "запалкі -дзецям не цацка" і нагадалі пра правілы бяспекі трэба выконваць на вадзе, лёдзе.