19 лютага ў пачатковых класах Парэцкай базавай школы прайшла інфармхвілінка "Правілы бяспечных паводзін на чыгунцы". Вучні яшчэ раз успомнілі правілы паводзін каля чыгункі, правілы пераходу чыгуначных шляхоў, назвалі знакі, якія папярэджваюць пра небяспеку на чыгунцы, праглядзелі ролік аб зоне павышанай небяспекі. Мерапрыемства было накіравана на прафілактыку траўматызму, навучанне правілам паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту і дзеянням ў надзвычайных сітуяцыях.