- 22 сакавіка вучні ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна" наведалі сталіцу нашай краіны, пабывалі на цікавым прадстаўленні "Магія экстрыму" ў Беларускім дзяржаўным цырку.
22 сакавіка вучні ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна" наведалі сталіцу нашай краіны, пабывалі на цікавым прадстаўленні "Магія экстрыму" ў Беларускім дзяржаўным цырку.
Атмасфера цырку пагрузіла дзяцей і дарослых у нешта чароўнае і заварожваючае. З заміраннем назіралі за выступленнем акрабатаў і мотаакрабатаў, ад душы смяяліся пры з’яўленні клоўнаў.


- 28 студзеня вучні 4-9 класаў ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна"
пабывалі на захапляльнай і смачнай экскурсіі па знакамітай кандытарскай фабрыцы «Слодыч», дзе нараджаецца любімае пячэнне. 28 студзеня вучні 4-9 класаў ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна"
пабывалі на захапляльнай і смачнай экскурсіі па знакамітай кандытарскай фабрыцы «Слодыч», дзе нараджаецца любімае пячэнне.
Пад час экскурсіі наведалі вытворчы цэх і ўбачылі ўвесь дзіўны працэс прыгатавання розных відаў пячэння - ад замесу цеста да фасоўкі гатовай прадукцыі. Таксама паспрабавалі свежае пячэнне, смак якога
не пакіне абыякавым нікога.
Экскурсія працягнулася ў музеі фабрыкі, дзе даведаліся, як "Слодыч" вырас з маленькай кандытарскай лаўкі ў вялікую сучасную фабрыку. У канцы кожны атрымаў салодкі падарунак.
Паездка падарыла яскравыя эмоцыі, новыя веды і сапраўднае салодкае задавальненне.
