Перейти к основному содержанию
  • Восстановить пароль

Меню учётной записи пользователя

  • Войти
  • RU
Государственное учреждение образования "Поречская базовая школа Слонимского района"

Основная навигация

  • Главная
    • Лицензирование
    • Цели, задачи. Устав
    • История и традиции
    • Режим работы. Структура
    • Руководство
    • Материальная база
    • Политика в отношении персональных данных
    • Противодействие коррупции
    • Профсоюз
    • Попечительский совет
  • Новости
    • Нормативные правовые акты
    • Вышестоящие организации
    • Личный прием
    • Обращения
    • Электронное обращение
    • Служба «Одно окно»
    • Административные процедуры
    • «Горячая линия»
    • «Прямая телефонная линия»
    • Каникулы в учебном году
    • Расписания
    • Экстернат
    • Правила внутреннего распорядка
    • Деловой стиль одежды
    • Функциональная грамотность
    • Цели, задачи, план
      • ОО «БРСМ»
      • ОО «БРПО»
      • Телефоны экстренной психологической помощи
      • Региональные карты помощи несовершеннолетним
      • О психологическом собеседовании
      • Профилактика насилия в семье
      • Цени свою жизнь
      • Профилактика половой неприкосновенности несовершеннолетних
    • Поезд памяти
      • Нормативное правовое обеспечение
      • Мероприятия военно-патриотической направленности в учреждении образования
      • Профориентационная работа
    • ШАГ (Школа Активного Гражданина)
    • 6 школьный день
    • Волонтерская деятельность
    • Профилактика наркозависимости
    • Организация свободного времени учащихся
    • Правовой вестник
      • МЧС
      • Правила безопасности
      • Безопасность на каникулах
      • Безопасный Интернет
    • Спорт для всех
    • Служба здоровья
    • Туристко-экскурсионная деятельность
    • Музеи учреждений образования
    • Профориентация
    • Дошкольное образование
      • Порядок приёма в учреждения дошкольного образования
    • Родительский университет
    • Платные образовательные услуги
    • Социальные гарантии
    • Организация питания
    • Оздоровление
    • Структура методической сети
    • Аттестация
    • Карта сайта
    • Гостевая книга
    • Отзывы и комментарии

6 школьный день

Строка навигации

  • Главная
  • 6 школьный день

ПЛАН мероприятий шестого дня занятий (суббота) на второе полугодие 2025/2026 учебного года

Суббота приглашает АПРЕЛЬ

 

Суббота приглашает МАРТ

28 сакавіка

28 сакавіка 2026 года вучні школы прынялі ўдзел у конкурсе фотакалажэй “Мая сям’я – маленькая краіна”. Вучні не толькі стваралі калажы, але і расказвалі пра членаў сваіх сямей, сямейныя традыцыі, сумесны досуг.  

21 сакавіка

21 сакавіка вучні школы прынялі ўдзел у працоўнай акцыі "Вясна ідзе, вясне - дарогу!" Разам з дарослымі яны наводзілі парадак на тэрыторыі ўстановы, а таксама ў яблыневым садзе:  абразалі сухія галінкі,  апрацоўвалі ад шкоднікаў,  бялілі. 
Хутка дагледжаны сад парадуе ўсіх прыгожым цвіценнем, паспрыяе выхаванню пачуцця прыгожага і  любові да роднай зямлі.

14 сакавіка

14.03.2026 у рамках шостага школьнага дня весела і шумна прайшла спартландыя сярод вучняў Парэцкай базавай школы. Зборныя каманды 5-9 класаў спаборнічалі ў спрыце, трапнасці і шпаркасці. Для вучняў былі падрыхтаваны цікавыя і займальныя спаборніцтвы. Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

 

 

7 сакавіка

7 сакавіка вучні Парэцкай базавай школы здзейнсілі віртуальнае падарожжа ў Царкву Георгія Перамоганосца ў вёсцы Парэчча. Заглянулі ў засценкі царквы, узгадалі праваслаўныя святы, малебны на якія праводзяцца ў царкве штогод.

 

 

 

Суббота приглашает Февраль

28 лютага 

28 лютага 2026 года вучні школы прынялі ўдзел у гадзіне  пазнання “Гульні нашых бацькоў”. У ходзе мерапрыемства вучні ўзгадалі традыцыі і гульні больш старэйшага пакалення “Хованкі”, “Крыжыкі-нулікі”, “Марскі бой”, “Даміно”, “Шашкі”, “Лаві ці не лаві”.
На жаль шматлікія гульні нашых бацькоў страцілі папулярнасць ці зусім забытыя. Аднак яны вучаць кемлівасці, актыўнасці, назіральнасці.
Пад час мерапрыемства вучні даведаліся, што старыя гульні не менш займальныя, чым сучасныя.
 

21 лютага 

21.02.2026 вучні нашай школы прынялі ўдзел у спартландыі "Алімпійцы - абаронцы Айчыны", прысвечанай да 23 лютага.
Спартландыя стала яркім святам сілы, спрыту і каманднага духу, які аб'яднаў удзельнікаў.Заслужаныя ўзнагароды знайшлі сваіх герояў.Жадаем не спыняцца на дасягнутым, рухацца наперад да новых вяршыняў, захоўваючы любоў да спорту, бадзёрасць духу і невычэрпную энергію.

14 лютага 

14 лютага 2026 года вучні школы прынялі ўдзел у конкурсе фігур са снегу “Снежныя фігуры для здароўя і радасці”.

7 лютага

7 лютага 2026 года прайшла выстава малюнкаў “Зімовыя пейзажы роднай зямлі”. Вучні малявалі зімовыя пейзажы пры дапамозе рознакаляровых алоўкаў, акварэлі. Працэс стварэння малюнкаў быў такім жа разнастайным і цікавым, як і вынік.

Суббота приглашает Январь

 

31 студзеня

31 студзеня 2026 года вучні школы прынялі ўдзел у аперацыі “Ад чыстага сэрца – чысты дом и чысты двор”. Рабяты ачысці ад снегу тэрыторыю школы, прыдамавыя тэрыторыі адзінока пражываючых пажылых жыхароў аграгарадка.

24 студзеня

Сям’я - гэта шчасце, якое нельга атрымаць за грошы. Гэта сэнс жыцця, дзеля якога варта жыць. Пра гэта добра ведаюць і вучні  нашай школы. У рамках суботняга мерапрыемства  “Пашана і слава той сям’і, дзе садружнасць у цане” вучні школы расказалі, як дапамагаюць сваім бацькам, праводзяць сумесна час. Прадэманстравалі фатаграфіі, дзе яны сумесна з бацькамі гатуюць ежу, наводзяць парадкі  ў доме. Падзяліліся традыцыямі, якія існуюць у іх сем’ях.

17 студзеня

17 студзеня, пасля моцнага снегападу, вучні 1-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце “Дапаможам адзінокаму сэрцу”. Рабяты ўззброіліся рыдлёўкамі і добрасумленна з карысцю папрацавалі, расчышчаючы ад снегу падыходы да дамоў пажылых людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Удзел у працоўным дэсанце дапамагае выхоўваць у маладога пакалення імкненне здзяйсняць добрыя ўчынкі, умацоўваць пачуццё салідарнасці ў грамадстве, паважаць пажылых людзей. А яшчэ сумесная праца на свежым паветры загартоўвае здароўе і надае бадзёрасці.

10 студзеня 2026

10 студзеня 2026 года вучні школы прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Калаж здароўя”. У ходзе гульні дзеці дэманстравалі не толькі хуткасць, але і веданне правіл загартавання, правільнага харчавання. 

3 студзеня 2026 

3 студзеня 2026 года вучні ДУА “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна” прынялі ўдзел у акцыі “Помнікам і абеліскам наш клопат”. Быў ачышчаны ад снега помнік воінам ВАВ у в.Парэчча.

Суббота приглашает Декабрь

27 снежня

У чарадзе навагодніх мерапрыемстваў асаблівае значэнне маюць Каляды - цудоўнае свята, якое нясе веру ў лепшае, любоў да людзей і жыцця, да яе вечнага абнаўлення. 27 снежня ў Парэцкай базавай школе сярод вучняў 1-4 класаў прайшла гадзіна зносін “Сямейнае свята – Каляды”, прысвечанае святу Раства і народным святочным традыцыям. Дзецям было цікава паслухаць пра гісторыю свята, пра тое, што                   Каляды - цудоўнае свята, якое прыносіць у наша жыццё радасць і нейкую надзею. Дзеці пазнаеміліся з каляднымі легендамі, традыцыямі, абрадамі, народнымі прыкметамі. Чыталі вершы пра Каляды, дружна адказвалі на пытанні Каляднай віктарыны, адгадалі загадкі, састаўлялі прыказкі. А затым выразалі сняжынкі для ўпрыгожвання навагодняй елкі. Дарэчы, на тэрыторыі нашага аграгарадка праводзіцца традыцыйнае калядаванне работнікамі ЦНТ сумесна з вучнямі і нашай школы, якія рыхтуюць забаўляльную праграму і заходзяць з віншаваннямі ў кожны дом.

20 снежня

Напярэдадні ўсімі любімага свята Новага года вучні нашай школы прынялі ўдзел у працы суботняй творчай майстэрні “Крэатыўны снегавік”. Гэта выдатная нагода зрабіць сімпатычнага снежнага героя сваімі рукамі. Дадзенае мерапрыемства дало магчымасць праявіць рабятам творчыя здольнасці, фантазію, арыгінальнасць, нестандартны падыход пры вырабе снегавіка. 

Дзеці прысутнічалі на майстар-класе па вырабе гэтага казачнага персанажа. Усё, што спатрэбілася – гэта папера, нажніцы і клей. Вучні з задавальненнем акунуліся ў працу. Цёплая сяброўская атмасфера, сумесная праца, узаемадапамога і казачная тэматыка дапамагла дзецям адчуць навагоднюю чароўную атмасферу. Вырабленыя ўласнымі рукамі снегавікі, як правіла, атрымліваюцца вельмі пацешнымі, вось і нашы атрымаліся кожны са сваім характарам.

13 снежня

13 снежня ў Парэцкай базавай школе прайшла эстафета "Здаровым будзеш - усё дабудзеш".  Дзеці вызначылі, што здароўе  вельмі важна ў жыцці кожнага чалавека, успомнілі правільны распарадак дня школьніка, разгадалі загадкі пра здаровы лад жыцця, а таксама паўдзельнічалі ў спартыўнай эстафеце. Падчас правядзення такіх  конкурсаў як" Хто больш збярэ ", "Пераправа", "Скачкі на мячах", "Перанясі прадмет" і іншыя. Вучні паказалі сваю спрытнасць, хуткасць , кемлівасць. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню згуртаванасці, станоўчых маральных якасцей, стварыла  бадзёры настрой.

6 снежня

6 снежня 2025 года вучні школы прынялі ўдзел у квэст-гульні “Ведаем. Ганарымся. Беражом”. Пад час мерапрыемства дзеці працавалі з наглядным матэрыялам, падарожнічалі па абласцях Беларусі, узгадалі славутасці краіны, пагаварылі пра культуру і традыцыі нашай краіны. Напрыканцы гульні вучні выказалі свае меркаванні, працягнуўшы выраз: “Я люблю Беларусь таму, што…”

 

Суббота приглашает Ноябрь

22 лістапада

22 лістапада  ў Парэцкай базавай школе прайшло суботняе мерапрыемства “Знаёмцеся, вось мая сям’я!” Дзеці разам з педагогам гаварылі пра важнасць сям’і, узаемадапамогу і любоў у сям’і, падзяліліся рэцэптамі клопату пра родных. Кожны вучань з асаблівым захапленнем і замілаваннем расказаў свой аповяд пра маму, тату, бабулю, дзядулю, браціка  ці сястрычку. 

Народная мудрасць сцвярджае: “Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сям’ёй”. І гэта бясспрэчна: сям’я, яе гісторыя, традыцыі, жыццёвы вопыт — гэта карані, якія дапамагаюць нам устойліва трымацца ў жыцці. Менавіта гэта хацелася данесці рабятам.

15 лістапада

15 лістапада ў школе адбылася традыцыйная акцыя па зборы макулатуры “Папяровы БУМ”. Агульнымі намаганнямі вучняў удалося сабраць болей за 150 кг другаснай сыравіны. Асабліва пастараліся вучні 5, 6, і 8 класаў.

8 лістапада

8 лістапада вучні школы прынялі ўдзел у эстафеце здароўя “Наш спартыўны ранак”. Удзельнікі прадэманстравалі спрыт, трапнасць, хуткасць, кемлівасць у конкурсах эстафеты. У эстафеце перамагла жружба.

1 лістапада

1 лістапада вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Гаворым па-беларуску”. Дзеці завіталі ў госці да беларускай мовы: успомнілі назву роднай краіны, звярнулі ўвагу на асаблівасці беларускай мовы, пабывалі ў ролі перакладчыкаў, сабралі прыказкі, прымаўкі пра родную мову, разгадалі загадкі, успомнілі назвы беларускіх казак. Удзел у гульні спрыяла выхаванню паважлівых адносін да нацыянальнай мовы народа.

 

 

Суббота приглашает Октябрь

 

18.10.2025

18 кастрычніка 2025 года вучні школы прынялі ўдзел у акцыі “Пасадзі дрэва!” і высадзілі на тэрыторыі школы 10 цісаў.

11.10.2025

11.10.2025 прайшоў фінальны этап лёгкаатлетычнага восеньскага кроса «Залатая восень», у якім удзельнічалі самыя вынослівыя вучні школы,
лепшай з 1-4 класаў стала Канановіч Ганна,а з 5-9 класаў Якімовіч Ігар.

4.10.2025 

4 кастрычніка 2025 года у Парэцкай базавай школе Слонімскага раёна прайшла квэст-гульня "Памятныя мясціны Беларусі". Рабяты ўспомнілі, чым багата Беларусь, пагаварылі пра славутасці г. Слоніма і Слонімскага раёна, склалі інтэрактыўную карту памятных месцаў сваёй малой радзімы. У ходзе мерапрыемства чыталі вершы пра прыгажосць роднага краю, выконвалі разнастайныя заданні, разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, сабралі пазлы знакамітых мясцін. Квэст-гульня спрыяла выхаванню патрыятызму ў вучняў.

Вялікая Айчынная вайна пакінула нам цяжкую спадчыну - памяць аб страшных трагедыяй людзей, якія сталі ахвярамі фашызму. У шосты школьны дзень 4 кастрычніка вучні наведалі гістарычны вернісаж "Старонкі горкай гісторыі" і ўспомнілі аб жахах нямецкага рабства. У кожнай беларускай сям'і застаўся след на сэрцы ад фашысцкага рэжыму.

 

Проект "Уважая мудрость". Сентябрь - Диалог поколений "Мы разные, но мы вместе!"

 

Суббота приглашает Сентябрь

ПЛАН мерапрыемстваў шостага школьнага дня (субота)на верасень

Дата

Назва мерапрыемства

Класы

Адказныя

Згодна графіка

Праца аб’яднанняў па інтарэсах 

(па асобнаму раскладу)

1 - 9 класы

Кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах

06.09.2025

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Віктарына “Роднае слова”

 

 

 

1 - 4 класы

 

 

Надудзік І.М., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

3 класа

Гістарычная вандроўка 

“У пошуках вытокаў беларускай пісьменнасці”

5 - 9 класы

Ігнатовіч Ж.Р., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

6 класа

13.09.2025

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Эстафета “Здаровае пакаленне - здаровая нацыя”

1 - 9 класы

Антановіч Р.Л., настаўнік фізічнай культуры і здароўя

20.09.2025

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Гульнявая праграма 

“Усе работы добрыя”

1 - 4 класы

Якаўчык С.С., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

1 класа

Праф-бум “Сустрэча з людзьмі сельскагаспадарчых прафесій”

5 - 9 класы

Баравікоў У.М., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

8 класа

27.09.2025

Дзень ўзаемадзеяння  

з сям’ёй

Свята беларускай бульбы

1 - 9 класы

Герасімчык Т.І., Сяркова В.М., педагагічныя работнікі, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў 

4, 5 класаў

ПЛАН мерапрыемстваў шостага школьнага дня (субота)на кастрычнік

Дата

Назва мерапрыемства

Класы

Адказныя

Згодна графіка

Праца аб’яднанняў па інтарэсах 

(па асобнаму раскладу)

1 - 9 класы

Кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах

04.10.2025

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Квэст-гульня 

“Памятныя мясціны Беларусі”

 

 

 

1 - 4 класы

 

 

Якаўчык С.С., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

1 класа

Гістарычны вернісаж “Старонкі горкай гісторыі”

 

5 - 9 класы

Кучынская А.У., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

9 класа

11.10.2025

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Школьнае першынство па лёгкаатлетычным кросе “Залатая восень”

1 - 9 класы

Антановіч Р.Л., настаўнік фізічнай культуры і здароўя

18.10.2025

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Пазнавальная гадзіна “Калейдаскоп прафесій нашых бацькоў”

1 - 4 класы

Надудзік І.М., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

3 класа

Праф-бум 

“Сустрэча з людзьмі цікавых прафесій”

1 - 4 класы

Сяркова В.М., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

5 класа

25.10.2025

Дзень ўзаемадзеяння  

з сям’ёй

Майстэрня зносін 

“Цяпло сямейнага ачагу”

 

1 - 9 класы

Ігнатовіч Ж.Р., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

6 класа

ПЛАН мерапрыемстваў шостага школьнага дня (субота)на лістапад 

Дата

Назва мерапрыемства

Класы

Адказныя

Згодна графіка

Праца аб’яднанняў па інтарэсах 

(па асобнаму раскладу)

1 - 9 класы

Кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах

01.11.2025

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Інтэрактыўная гульня “Гаворым па-беларуску”

 

 

 

1 - 4 класы

 

 

 

 

Герасімчык Т.І., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 4 класа

Віктарына “Святыні роднай зямлі”

 

5 - 9 класы

Баравікоў У.М., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

8 класа

08.11.2025

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Эстафета здароўя 

“Наш спартыўны ранак”

 

1 - 9 класы

Антановіч Р.Л., настаўнік фізічнай культуры і здароўя 

15.11.2025

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Акцыя “Папяровы БУМ”

1 - 9 класы

Ігнатовіч Ж.Р., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

6 класа

22.11.2025

Дзень ўзаемадзеяння  

з сям’ёй

Гадзіна зносін 

“З чаго пачынаецца сям’я?” 

 

1 - 4 класы

Якаўчык С.С., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

1 класа

Інфармацыйнае дасье “Знаёмцеся, вось мая сям’я!”

5 - 9 класы

Кучынская А.У., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

9 класа

29.11.2025

Дзень традыцый установы адукацыі

Паход выхаднога дня

1 - 9 класы

Антановіч Р.Л., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

7 класа

ПЛАН мерапрыемстваў шостага школьнага дня (субота)на снежань

Дата

Назва мерапрыемства

Класы

Адказныя

Згодна графіка

Праца аб’яднанняў па інтарэсах 

(па асобнаму раскладу)

1 - 9 класы

Кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах

06.12.2025

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Патрыятычная квэст-гульня “Ведаем. Ганарымся. Беражом”

 

 

 

1 - 9 класы

 

 

 

 

Сяркова В.М., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

5 класа

13.12.2025

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця 

Эстафета 

“Здаровым будзеш - усё дабудзеш”

 

1 - 9 класы

 

 

Антановіч Р.Л., настаўнік фізічнай культуры і здароўя

20.12.2025

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Акцыя “Мы работы не баімся - працуем і весялімся!”

 

 

1 - 4 класы

 

 

Герасімчык Т.І., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

4 класа

Творчая майстэрня “Крэатыўны снегавік”

1 - 9 класы

Кучынская А.У., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

9 класа

 

27.12.2025

Дзень ўзаемадзеяння  

з сям’ёй

Гадзіна зносін “Сямейнае свята - Каляды”

 

 

1 - 4 класы

 

 

Надудзік І.М., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

3 класа

Арт-гадзіна 

“Партрэт маёй сям’і”

 

1 - 9 класы

Баравікоў У.М., педагагічны работнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 

8 класа

Свидетельство регистрации в государственном регистре информационных ресурсов № 4141814698 от 03.03.2018, актуализировано  19.12.2026

© 2026 РУП Белтелеком