Перейти к основному содержанию
  • Восстановить пароль

Меню учётной записи пользователя

  • Войти
  • BE
Государственное учреждение образования "Поречская базовая школа Слонимского района"

Основная навигация

  • Главная
    • Лицензирование
    • Цели, задачи. Устав
    • История и традиции
    • Режим работы. Структура
    • Руководство
    • Материальная база
    • Политика в отношении персональных данных
    • Противодействие коррупции
    • Профсоюз
    • Попечительский совет
  • Новости
    • Нормативные правовые акты
    • Вышестоящие организации
    • Личный прием
    • Обращения
    • Электронное обращение
    • Служба «Одно окно»
    • Административные процедуры
    • «Горячая линия»
    • «Прямая телефонная линия»
    • Каникулы в учебном году
    • Расписания
    • Экстернат
    • Правила внутреннего распорядка
    • Деловой стиль одежды
    • Функциональная грамотность
    • Цели, задачи, план
      • ОО «БРСМ»
      • ОО «БРПО»
      • Телефоны экстренной психологической помощи
      • Региональные карты помощи несовершеннолетним
      • О психологическом собеседовании
      • Профилактика насилия в семье
      • Цени свою жизнь
      • Профилактика половой неприкосновенности несовершеннолетних
    • Поезд памяти
      • Нормативное правовое обеспечение
      • Мероприятия военно-патриотической направленности в учреждении образования
      • Профориентационная работа
    • ШАГ (Школа Активного Гражданина)
    • 6 школьный день
    • Волонтерская деятельность
    • Профилактика наркозависимости
    • Организация свободного времени учащихся
    • Правовой вестник
      • МЧС
      • Правила безопасности
      • Безопасность на каникулах
      • Безопасный Интернет
    • Спорт для всех
    • Служба здоровья
    • Туристко-экскурсионная деятельность
    • Музеи учреждений образования
    • Профориентация
    • Дошкольное образование
      • Порядок приёма в учреждения дошкольного образования
    • Родительский университет
    • Платные образовательные услуги
    • Социальные гарантии
    • Организация питания
    • Оздоровление
    • Структура методической сети
    • Аттестация
    • Карта сайта
    • Гостевая книга
    • Отзывы и комментарии

История и традиции

Строка навигации

  • Главная
  • История и традиции

У адным з прыгажэйшых куточкаў Слонімшчыны, на левым беразе ракі Шчара, у весцы Васілевічы, дзейнічае базавая школа. На першы погляд, самая звычайная вясковая школка, маленькая, утульная…А праз што прыйшлося прайсці гэтай прыгажуні, што памятаюць і таемна захоўваюць у гадах яе сцены?

Над Шчарай-ракой, 
Над узбярэжжам крутым 
Храм светлы глядзіцца ў аблокі, 
Здзіўляе ен веліччу, узлетам сваім, 
Свет купала відзен здалеку.

Унізе па рэчцы, над Шчарай-ракой, 
Між горак, парослых лясамі, 
Парэчча, прыгожая веска сабой, 
Квітнее ў садах між палямі.

Гарачка-святар заснаваў яе тут, 
Жыві жа, народная школа! 
Каб даць прасвятленне і вырвацца з пут, 
Усе бачыць выразней наўкола.

Вучыў усіх дзетак Гарачка таму, 
Каб жылі па Божых законах, 
Каб зла не тварылі адзін аднаму, 
Свае праслаўлялі імены.

Вучыў пчалаводству настаўнік дзяцей, 
І сад пасадзіць каб сумелі, 
Жылі каб прыгожа, на радасць людзей, 
Законы жыцця разумелі.

Мінулі гады, збудавана наноў 
Між вескамі светлая школа, 
Якая дзяцей запрашала ізноў 
Вучыцца мяняць усе наўкола. 
 

Гісторыя ў імёнах і лічбах…

Кастрычнік 1860 года. З “Отчетной ведомости с приложениями по Поречскому народному училищу за 1914-1915 гг.”, накіраванай Інспектару народных вучылішчаў Слонімскага ўезда, высветлена, што сельскае народнае вучылішча было адкрыта ў кастрычніку 1860 года

1863 год. Настаўнікам вучылішча афіцыйна быў зацверджаны святар Аляксандр Гарачка.

1864 год. У грамадскім народным вучылішчы займаліся 10 хлопчыкаў. Дзяўчынкам тады вучыцца было “неприлично”.

1889 год. Пасля смерці святара Аляксандра Гарачкі на змену яму прыйшоў Савіцкі Федар Іванавіч. Працаваў да 1916 года, потым яго прызвалі ў армію ў якасці армейскага святара. 

1 лістапада 1913 года. Пасаду першага настаўніка і загадчыка Парэцкага двухкласнага вучылішча заняў Анцута Касьма Цімафеевіч.

1913 год. Пад кіраўніцтвам В.М. Кісяля пачалі будаваць у Парэччы прыгожае драўлянае міністэрскае вучылішча. Па дадзеных справаздачы за 1914 год школа пабудавана за казенныя 8 242 руб. У школе было 3 класы, бібліятэка, 3 кватэры для настаўнікаў, 9 галандскіх печак. Апрача таго, 2 адрыны, 2 хлявы, пограб, падвал і паўдзесяціны зямлі.

Чэрвень 1914 года.Старая школа была перабудавана пад рамесніцкае вучылішча. У новай школе адбылося толькі 2 выпускі вучняў. Пачалася першая сусветная вайна.

Праз 7 ваенных гадоў. Дзяцей школьнага ўзросту набралася не больш паўсотні. На Слонімшчыне толькі ў 7 са 143 школ беларуская мова выкладалася як прадмет. Навучанне ў Парэцкай школе вялося на польскай мове.

Сакавік 1923 год. Кісяля В.М. прызначылі настаўнікам у Парэцкую двухкласную публічную пачатковую школу пасля таго, як ен прайшоў курсы навучання польскай мове.

1935 год. Пасля выхаду на пенсію Васіля Мацвеевіча ў Парэцкую школу была прыслана ўжо польская настаўніца Ядвіга Шапавалава.

1939 год. Школа стала беларускай.

1943 год. Школа была спалена партызанамі.

1944 год. У Парэччы была адкрыта пачатковая школа. У школе працавалі 2 настаўнікі. Размяшчалася яна ў прыстасаваным памяшканні.

1950 год. Парэцкая пачатковая школа была рэарганізавана ў сямігадовую. У ёй працавалі 10 настаўнікаў. Першы дырэктар – Мацкоўская Серафіма Аронаўна. Школа знаходзілася ў цэнтры в. Парэчча.

1961 год. Новы будынак Парэцкай васьмігадовай школы быў пабудаваны гаспадарчым спосабам на сродкі калгаса “Перамога”.

2007 год. Ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Адраджэн-ня і развіцця сяла” быў зроблены грунтоўны рамонт школы і пабудавана новая сталоўка.

Снежань 2008 года. Адбылося адкрыццё новай школьнай сталоўкі, абсталяванне якой адпавядае сучасным патрабаван-ням. Бягуць гады, “прыгажуня” не старэе, а толькі мадэрнізуецца. 

Школа нібы клапатлівая матуля выпускае ў самастойнае жыцце сваіх дзетак… год за годам, год за годам. За кожнага хвалюецца, кожнага любіць. 

Дзіва ж, дзевяць гадоў яе сцены назіраюць за сынамі і дачкамі, якія вырастаюць на яе вачах, дазваляюць ганарыцца сваімі поспехамі і суперажываць за іх у цяжкія хвіліны. 

За перыяд існавання школы з яе сцен выйшаў 64 выпуск школьнікаў.

Школа, як карабель, які нясе нас ў краіну Ведаў. І гэтым суднам заўседы кіруе школьны капітан – дырэктар школы. Яго ў школе баяцца і паважаюць адначасова, выклік да яго ў кабінет заганяе душу ў пяткі, а на яго ўроках абсалютная дысцыпліна. І ў той час, нягледзячы на строгасць, гэты чалавек нас вучыць самаму галоўнаму ў жыцці – чалавечнасці!

Кіраўнікі школы: 

1950 – Мацкоўская С.А. 

1958 – Клімовіч В.В. 

1962 – Вадэйка У.П. 

1971 – Емельянчык І.Д. 

1979 – Барысік М.А. 

1999 – Апановіч В.А. 

2001 – Барысік В.М.

2019 - Бута А.І.

Традыцыі ўстановы адукацыі

1 верасня - дзень ведаў
Дзень народнага адзінства
Працоўны дэсант, экалагічныя акцыі
Дзень Перамогі
Свята апошняга званка

 

Свидетельство регистрации в государственном регистре информационных ресурсов № 4141814698 от 03.03.2018, актуализировано  19.12.2026

© 2026 РУП Белтелеком