Спортивные мероприятия
- Спартландыя"Алімпійцы - абаронцы Айчыны"
21.02.2026 вучні нашай школы прынялі ўдзел у спартландыі "Алімпійцы - абаронцы Айчыны", прысвечанай да 23 лютага.
Спартландыя стала яркім святам сілы, спрыту і каманднага духу, які аб'яднаў удзельнікаў.Заслужаныя ўзнагароды знайшлі сваіх герояў.Жадаем не спыняцца на дасягнутым, рухацца наперад да новых вяршыняў, захоўваючы любоў да спорту, бадзёрасць духу і невычэрпную энергію.


- Уроки в ФОК "Щара"



- Эстафета "Здаровым будзеш - усё дабудзеш
13 снежня ў Парэцкай базавай школе прайшла эстафета "Здаровым будзеш - усё дабудзеш". Дзеці вызначылі, што здароўе вельмі важна ў жыцці кожнага чалавека, успомнілі правільны распарадак дня школьніка, разгадалі загадкі пра здаровы лад жыцця, а таксама паўдзельнічалі ў спартыўнай эстафеце. Падчас правядзення такіх конкурсаў як" Хто больш збярэ ", "Пераправа", "Скачкі на мячах", "Перанясі прадмет" і іншыя. Вучні паказалі сваю спрытнасць, хуткасць , кемлівасць. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню згуртаванасці, станоўчых маральных якасцей, стварыла бадзёры настрой.


- “Здаровае пакаленне – здаровая нацыя”
13 верасня 2025 вучні ДУА “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна” прынялі ўдзел у эстафеце “Здаровае пакаленне – здаровая нацыя”. Каманды спаборнічалі ў спрыце і шпаркасці. Для вучняў былі падрыхтаваны цікавыя і займальныя заданні. Усе ўдзельнікі эстафеты атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

