Чытанне па-беларуску дапамагае дзецям адчуць прыгажосць роднай мовы, нават калі яны мала чуюць яе ў штодзённым ужытку.
20 лютага 2026 года, у рамках праекта "Кожная пятніца-роднае сваё" -ЧытаемБеларускае і па-беларуску-, дзеці з задавальненнем слухалі беларускія казкі, прыдумвалі новыя сюжэты. Больш за ўсё спадабалася гуляць у лялечны і настольны тэатр, бо ўдзельнічаючы ў падрыхтоўцы спектакляў паводле любімых казак, дзеці вучацца прыгожа гаварыць.