19 лютага ў 5-9 класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Шмат гора і пакут прынеслі нашаму народу гэтыя дзевяць гадоў адзін месяц і дзевятнаццаць дзён жорсткіх бітваў у чужых краях.
Інфармацыйныя гадзіны садзейнічалі выхаванню ў моладзі патрыятызму, грамадзянскай адказнасці і павагі да гераічнага мінулага і сучаснасці Беларусі.