Сустрэчы працаўнікоў МНС з вучнямі ўжо сталі традыцыйнымі. Супрацоўнікі пажарнай аховы праводзяць мерапрыемствы, галоўная мэта якіх навучыць маладое пакаленне правілам бяспечных паводзін, прадухіліць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі і навучыць іх асцярожнасці. Для дзяцей Парэцкай базавай школы таксама было падрыхтавана цікавае і пазнавальнае мерапрыемства па ахове бяспекі. З рабятамі адбылася займальная гутарка, у якой супрацоўнік МНС растлумачыў вучням, чаму "запалкі -дзецям не цацка" і нагадалі пра правілы бяспекі трэба выконваць на вадзе, лёдзе.