Нацыянальная кухня - гэта не проста ежа, а частка этнічнай культуры. 19 лютага, падчас правядзення гастранамічнага фэсту "Беларуская кухня", вучні школы не толькі ўзгадалі традыцыйныя беларускія стравы (дранікі, клёцкі), але і даведаліся пра такія рэдкія, як верашчака, калдуны, мачанка і інш. Школьнікі цікавіліся рэцэптамі і працэсам прыгатавання некаторых страў, удзельнічалі ў віктарыне , а некаторыя стравы змаглі і пакаштаваць. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню кругагляду і моўнай культуры дзяцей, выхаванню павагі да духоўных традыцый.