19 лютага ў пачатковых класах Парэцкай базавай школы прайшла інфармацыйная гадзіна "Афганістан - жывая памяць ", падчас якой вучні даведаліся аб тым, калі была афганская вайна, вызначылі, што праз афганскую вайну прайшла вялікая колькасць салдат і афіцэраў, сабралі гексы пра воінаў - беларусаў, назвалі іх імёны, засяродзілі ўвагу на тым, што і ў нашай мясцовасці пражываюць воіны-інтэрнацыяналісты. На жаль, не ўсе з іх вярнуліся дамоў. Дзецям напомнілі пра тое, што, жывучы сёння, неабходна ведаць пра мужнасць, стойкасць і гераізм савецкіх салдат, якія прынялі ўдзел у ваенных падзеях у Афганістане. І наш святы абавязак - захоўваць памяць пра іх, як героях і верных сынах Айчыны.