2 красавіка з вучнямі 5-6 класаў ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна" прайшло мерапрыемства "Два народа з адным лёсам" прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
28 марта члены ППО ГУО "Поречская базовая школа Слонимского района" приняли участие в районном субботнике по благоустройству территории учреждения образования.
27 сакавіка 2026 года, у рамках праекта "Кожная пятніца-роднае сваё" #ТэатральнаяСтудыяБеларусі, дзеці з задавальненнем гулялі ў лялечны і настольны тэатр, бо ўдзельнічаючы ў падрыхтоўцы спектакляў паводле любімых казак, дзеці вучацца прыгожа гаварыць. Таксама сумесная гульня вучыць дзяцей дамаўляцца, размяркоўваць ролі і працаваць у камандзе. Сёння ўсе атрымалі добрый настрой.
Віншуем Уладзіміра Мікалаевіча і вучня 9 класа Хаменка Ягора з дыпломам І ступені ў канферэнцыі навукова-даследчых работ "Ступені да навукі"!!!!
Канікулы пачаліся цікава.
22 сакавіка вучні ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна" наведалі сталіцу нашай краіны, пабывалі на цікавым прадстаўленні "Магія экстрыму" ў Беларускім дзяржаўным цырку.
Атмасфера цырку пагрузіла дзяцей і дарослых у нешта чароўнае і заварожваючае. З заміраннем назіралі за выступленнем акрабатаў і мотаакрабатаў, ад душы смяяліся пры з’яўленні клоўнаў.
Кожная пятніца-роднае, сваё! "ПаэтычныКруіз у мелодыях" 20.03.2026, дзеці рознаўзроставай групы пазнаёміліся з кампазітарамі і музычнымі інструментамі. З задавальненнем слухалі мелодыі.
У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, свае" 20 сакавіка ў Парэцкай базавай школе прайшло мерапрыемства "Паэтычны Круіз у мелодыях", падчас якога дзеці разгледзелі і назвалі імены беларускіх паэтаў і іх вершы, якія сталі музычнымі творамі, вядомымі не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі : Максім Багдановіч "Венера", "Зямля родная", Алесь Ставер " Жураўлі на Палессе ляцяць", Янка Купала "Спадчына", Рыгор Барадулін "Нам трэба дома бываць часцей", Уладзімір Караткевіч "Папараць - кветка" і іншыя.
Адзіны ўрок «Званы Хатыні» прайшоў у пачатковых класах ДУА " Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна".
Урок пачаўся з хвіліны маўчання. Вучням расказалі пра лёс спаленай вёскі і іншых населеных пунктаў, якія падзялілі яе лёс. Асноўны акцэнт зрабілі на захаванні памяці і сувязі пакаленняў, паказваючы тэматычныя відэаматэрыялы і прэзентацыі.
Адзіны урок прайшоў і 7 класе прысвечаны Хатынскай трагедыі.
На мерапрыемстве была паказана дакументальная стужка, якая ілюструе падзеі той эпохі.
Такое мерапрыемства дапамагло вучням лепш зразумець важнасць памяці пра мінулае і ўсвядоміць, як важна захоўваць мір і сяброўства паміж народамі.