Адзіны ўрок «Званы Хатыні» прайшоў у пачатковых класах ДУА " Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна".
Урок пачаўся з хвіліны маўчання. Вучням расказалі пра лёс спаленай вёскі і іншых населеных пунктаў, якія падзялілі яе лёс. Асноўны акцэнт зрабілі на захаванні памяці і сувязі пакаленняў, паказваючы тэматычныя відэаматэрыялы і прэзентацыі.