Канікулы пачаліся цікава.
22 сакавіка вучні ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна" наведалі сталіцу нашай краіны, пабывалі на цікавым прадстаўленні "Магія экстрыму" ў Беларускім дзяржаўным цырку.
Атмасфера цырку пагрузіла дзяцей і дарослых у нешта чароўнае і заварожваючае. З заміраннем назіралі за выступленнем акрабатаў і мотаакрабатаў, ад душы смяяліся пры з’яўленні клоўнаў.