У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, свае" 20 сакавіка ў Парэцкай базавай школе прайшло мерапрыемства "Паэтычны Круіз у мелодыях", падчас якога дзеці разгледзелі і назвалі імены беларускіх паэтаў і іх вершы, якія сталі музычнымі творамі, вядомымі не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі : Максім Багдановіч "Венера", "Зямля родная", Алесь Ставер " Жураўлі на Палессе ляцяць", Янка Купала "Спадчына", Рыгор Барадулін "Нам трэба дома бываць часцей", Уладзімір Караткевіч "Папараць - кветка" і іншыя. Яны з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх аўтараў, паслухалі творы ў музычным выкананні. Дадзенае мерапрыемства спрыяла фарміраванню павагі да культурнай спадчыны, выхаванню гонару за сваю краіну і яе таленавіты народ, паказала прыгажосць мастацкага слова і музычных вобразаў.