Кожная пятніца-роднае, сваё! "ПаэтычныКруіз у мелодыях" 20.03.2026, дзеці рознаўзроставай групы пазнаёміліся з кампазітарамі і музычнымі інструментамі. З задавальненнем слухалі мелодыі.
У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, свае" 20 сакавіка ў Парэцкай базавай школе прайшло мерапрыемства "Паэтычны Круіз у мелодыях", падчас якога дзеці разгледзелі і назвалі імены беларускіх паэтаў і іх вершы, якія сталі музычнымі творамі, вядомымі не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі : Максім Багдановіч "Венера", "Зямля родная", Алесь Ставер " Жураўлі на Палессе ляцяць", Янка Купала "Спадчына", Рыгор Барадулін "Нам трэба дома бываць часцей", Уладзімір Караткевіч "Папараць - кветка" і іншыя.
Адзіны ўрок «Званы Хатыні» прайшоў у пачатковых класах ДУА " Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна".
Урок пачаўся з хвіліны маўчання. Вучням расказалі пра лёс спаленай вёскі і іншых населеных пунктаў, якія падзялілі яе лёс. Асноўны акцэнт зрабілі на захаванні памяці і сувязі пакаленняў, паказваючы тэматычныя відэаматэрыялы і прэзентацыі.
Адзіны урок прайшоў і 7 класе прысвечаны Хатынскай трагедыі.
На мерапрыемстве была паказана дакументальная стужка, якая ілюструе падзеі той эпохі.
Такое мерапрыемства дапамагло вучням лепш зразумець важнасць памяці пра мінулае і ўсвядоміць, як важна захоўваць мір і сяброўства паміж народамі.
"Аб чым звіняць званы Хатыні" у Парэцкай базавай школе для вучняў 9 класа прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Хатынская трагедыі. 26 спаленых двароў, 149 жыццяў, сярод якіх 75 дзяцей. Гэта журботны боль, які не сціхае з гадамі, гэта памятная дата для Беларусі і нашага народа
Асноўнай мэтай мерапрыемства ў рамках тыдня фінансавай пісьменнасці 19.03 "Грошы любяць разумных людзей" стала фарміраванне ў дзяцей уяўлення аб грашах, сямейным бюджэце і разумным спажыванні.
16 сакавіка вучні 5 класа ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна" гаварылі аб галоўным законе нашай краіны "Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь". Свае веды замацоўвалі з дапамогай выканання заданняў: рэбусаў, крыжаванак і інш.
16 сакавіка 2026 года ў Парэцкай базавай школе Слонімскага раёна ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці прайшло мерапрыемства «Каб фінансы не спявалі рамансы". На сустрэчы ў фармаце «дошкі парадаў» удзельнікі жвава абменьваліся жыццёвымі лайфхакамі, як зберагчы сямейны бюджэт і пазбегнуць лішніх выдаткаў. Гаварылі пра тое, як скласці фінансавы план, на чым можна эканоміць без шкоды для камфорту і як стварыць «падушку бяспекі».
14 сакавіка вучні школы прынялі ўдзел у працоўнай акцыі "Вясна ідзе, вясне - дарогу!" Разам з дарослымі яны наводзілі парадак на тэрыторыі ўстановы, а таксама ў яблыневым садзе: абразалі сухія галінкі, апрацоўвалі ад шкоднікаў, бялілі.
Хутка дагледжаны сад парадуе ўсіх прыгожым цвіценнем, паспрыяе выхаванню пачуцця прыгожага і любові да роднай зямлі.
13 сакавіка да Дня Канстытуцыі ў Парэцкай БШ прайшоў адзіны ўрок, у рамках якога вучням былі ўручаны падарункавыя выданні кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
З прывітальным словам выступіла класны кіраўнік 9 класа Кучынская А.У. Яна адзначыла, што Дзень Канстытуцыі - гэта галоўнае дзяржаўнае свята, якое сімвалізуе непахіснасць правоў і свабод грамадзян. Такія мерапрыемствы дапамагаюць падрастаючаму пакаленню ўсвядоміць сябе часткай вялікай і дружнай сям'і – грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.