23 мая празвінеў апошні званок для сямі вучняў 9 класа ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна". Са словамі віншавання да выпускнікоў звярнуліся госці мерапрыемства: іерэй Генадзь Ліпскі, старшыня Сянькоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Сямёнава Н.С., дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Хаўтур Н.С., дырэктара школы Бута А.І., настаўнікі і бацькі выпускнікоў.