22 мая 2026 года ў ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна" прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход "Адказнасць бацькоў за захаванне жыцця і здароўя дзяцей у час летніх канікул". Госці сходу Кіган А.В., участковы інспектар ІСН, Лазоўская А.С., педагог сацыяльны ДУА "Слонімскі сацыяльна-педагагічны цэнтр", Цупрык Т.В., старшыня Слонімскай арганізацыі выратавання на вадзе, Бялько А.У., старшы інспектар Слонімскага РАНС, Бута Я.Ф., загадчык сектара аховы дзяцінства, акцэнтавалі сваю ўвагу на неабходнасці выканання бацькоў сваіх абавязкаў па выкананні і ўтрыманні дзяцей, выкананні правілаў пажарнай бяспекі, правілаў дарожнага руху, адсочванні месцазнаходжання дзяцей і іх адпачынку, супрацьпраўных паводзін у перыяд летніх канікул.