11 мая прайшлі класныя гадзіны "Без хлусні: лёгкіх наркотыкаў НЯМА". Падчас заняткаў вучні вызначылі небяспеку, якую тояць у сабе наркотыкі, назвалі , чаму людзі становяцца наркаманамі, знешнія прыкметы і паводзіны нарказалежнага чалавека, а таксама звярнулі ўвагу на тое, што наркотыкі забіваюць нават самых моцных і разумных людзей, і ніхто не можа з імі справіцца. Пагэтаму неабходна цаніць свае жыццё ні ў якім разе не ўжываць наркотыкі. Асаблівая ўвага надавалася адказнасці за распаўсюджванне наркотыкаў.