1 верасня адбылася ўрачыстая лінейка з нагоды Дня ведаў ў ГУО "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна". У гэты знамянальны дзень наша школа расчыніла свае дзверы для вучняў, настаўнікаў і ганаровых гасцей, каб урачыста адзначыць пачатак новага навучальнага года. Кульмінацыяй лінейкі стаў першы званок, які далі вучні 9 і1 класаў. Затым старшакласнікі правялі першакласнікаў на першы ўрок пад назвай "Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае,ствараем будучыню".