16 чэрвеня – яшчэ адзін цікавы дзень у лагеры “Зараначка”. Добры настрой, радасныя ўсмешкі, благанадзейнае надвор’е, цікавыя мерапрыемствы суправаджалі выхаванцаў лагера на працягу ўсяго дня. У рамках дня вёскі дзеці адправіліся ў паход да храма Святога Георгія Пабеданосца, які знаходзіцца на тэрыторыі нашай мясцовасці. Падчас мерапрыемства пазнаеміліся з назвамі вуліц вёсак Парэчча і Васілевічы, з гісторыяй узнікнення царквы і яе дзейнасцю, паўдзельнічалі ў творчым конкурсе “Партрэт малой радзімы”, прыродаахоўчай акцыі “Жыві , крынічка”, падчас якой наведалі крынічку, якая знаходзіцца на тэрыторыі аграгарадка, ачысцілі яе ад смецця.