11 чэрвеня з выхаванцамі аздараўленчага лагера была праведзена ралявая гульня “Каб быць здаровым, я …”, падчас якой дзеці ўзгадалі шкодныя звычкі і, канечне, гутарка ішла аб тым, што неабходна рабіць, каб быць здаровым. Выхаванцы выявілі 9 правілаў здароўя.
Атрыманыя веды дапамаглі напісаць “Пісьмо свайму здароўю”. Дзеці пісалі аб тым, як сябе паводзіць у жыцці, каб быць здаровым: што трэба есці, чым нельга займацца, весці здаровы лад жыцця. Выхаванцы сабралі свой “Кошык вітамінаў” падчас сумеснай калектыўнай творчай дзейнасці.
Затым інфармацыйны веснік “Мы супраць булінгу і грумінгу” напомніў выхаванцам аб добразычлівых адносінах адзін да аднаго, да навакольнага асяроддзя.
Мерапрыемствы дня садзейнічалі выхаванню навыкаў здаровага ладу жыцця.