14 мая ў 9 класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і.
Занятак атрымаўся цёплым і важным. Галоўная выснова, да якой прыйшлі дзеці: моцная сям’я — гэта аснова ўсяго грамадства. Шчаслівыя сем’і робяць грамадства здаровым і моцным.
Такія ўрокі нагадваюць: сям’я трымаецца на каханні, а мама — сэрца сям’і.