На працягу дзесяцігоддзяў Дзень Перамогі застаецца ў Беларусі самым душэўным і значным святам. Перадаючы будучым пакаленням традыцыю памяці і падзякі за мірнае неба, пад якім мы зараз жывем, вучні ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна" прынялі ўдзел у мітынгу каля помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вядучыя ўзгадалі пра апошнія дні вайны, пра тое, якой цаной дасталася нашаму народу перамога. Хвілінай маўчання ўсе ўдзельнікі мітынгу ўшанавілі памяць пра загінуўшых, усклалі кветкі да помніка.