26 красавіка 2026 года спаўняецца 40 гадоў са дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Напярэдадні гэтай даты ў пачатковых класах Парэцкай базавай школы прайшло мерапрыемства "Чарнобыль - боль беларускай зямлі ". Мерапрыемства пачалося з аповеду пра трагічныя падзеі, якія адбыліся 40 гадоў таму назад на Чарнобыльскай АЭС. Вучні даведаліся пра прычыны тэхнагеннай аварыі, яе выніках, ахвярах, аб мужным подзвігу ўсіх ліквідатараў, якія цаной свайго жыцця выратавалі чалавецтва ад экалагічнай катастрофы. Была засяроджана ўвага на тым, што неабходна аднаўляць і развіваць гэтыя рэгіёны, беражліва адносіцца да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны края.