16 сакавіка 2026 года ў Парэцкай базавай школе Слонімскага раёна ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці прайшло мерапрыемства «Каб фінансы не спявалі рамансы". На сустрэчы ў фармаце «дошкі парадаў» удзельнікі жвава абменьваліся жыццёвымі лайфхакамі, як зберагчы сямейны бюджэт і пазбегнуць лішніх выдаткаў. Гаварылі пра тое, як скласці фінансавы план, на чым можна эканоміць без шкоды для камфорту і як стварыць «падушку бяспекі». У цёплай атмасферы прысутныя дзяліліся ўласным вопытам вядзення бюджэту, разбіралі тыповыя памылкі і вучыліся адрозніваць сапраўдныя патрэбы ад імгненных жаданняў, каб грошы ў сям'і не «спявалі рамансы», а працавалі на карысць уладальнікаў.