13 сакавіка да Дня Канстытуцыі ў Парэцкай БШ прайшоў адзіны ўрок, у рамках якога вучням былі ўручаны падарункавыя выданні кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
З прывітальным словам выступіла класны кіраўнік 9 класа Кучынская А.У. Яна адзначыла, што Дзень Канстытуцыі - гэта галоўнае дзяржаўнае свята, якое сімвалізуе непахіснасць правоў і свабод грамадзян. Такія мерапрыемствы дапамагаюць падрастаючаму пакаленню ўсвядоміць сябе часткай вялікай і дружнай сям'і – грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.