Кожная пятніца-роднае, сваё! ДзеньСпажыўца "Салодкія брэнды нашай радзімы".
13 сакавіка 2026 года, дзеці рознаўзроставай групы пазнаёміліся з такім прадпрыемствам як "Камунарка", з прадукцыяй, якую выпускае фабрыка. Паглядзелі відэаролік "Камунарка. Зроблена ў Беларусі". Выхаванка расказала аб тым, як яна з бацькамі пабывала на фабрыцы, на экскурсіі, дзе ёй больш за ўсё спадабалася спрабаваць шакалад. У канцы гутаркі ўсе пачаставаліся цукеркамі і пячэннем. Гутарка пра фабрыку і яе прадукцыю атрымалася вельмі пазнавальная.