13 сакавіка ў Парэцкай базавай школе Слонімскага раёна ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" прайшоў "Дзень спажыўца" з мерапрыемствам «Салодкія брэнды нашай радзімы».
Мэтай мерапрыемства было не толькі пазнаёміць вучняў з разнастайнасцю айчынных ласункаў, але і навучыць іх быць свядомымі пакупнікамі.
Вучні школы падрыхтавалі яркія прэзентацыі пра такія вядомыя прадпрыемствы, як: «Спартак», «Камунарка», «Чырвоны харчавік», «Слодыч» і іншыя. Юныя «эксперты» распавядалі не толькі пра гісторыю брэндаў, але і вучылі аднакласнікаў уважліва вывучаць ўпакоўку. Разам яны шукалі, дзе на этыкетцы пазначаны склад, тэрмін прыдатнасці і адрас вытворцы.
Мерапрыемства прайшло цікава і з карысцю. Вучні зразумелі, што нават выбіраючы салодкае, важна памятаць пра свае спажывецкія правы і аддаваць перавагу якаснай айчыннай прадукцыі; быць уважлівым пакупніком — гэта смачна і карысна!
Усе прыйшлі да высновы, што беларускія ласункі — самыя смачныя, таму што яны свежыя і зроблены з любоўю.