Напярэдадні першага вясновага свята ў нашай установе адукацыі прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму Дню 8 Сакавіка. Вакальныя нумары, падрыхтаваныя вучнямі школы, падарылі ўсім прысутным шмат прыемных і станоўчых эмоцый. Усе рабяты ад малога да вялікага ў гэты дзень імкнуліся падарыць гасцям сваю радасць, падзяку і дабрыню. Мы жадаем усім прадстаўнікам жаночага полу, каб кожны дзень іх жыцця быў такім жа, як гэтае выдатнае вясновае свята - поўным удзячнасці і павагі, кахання і пяшчоты!