Напярэдадні Дня жанчын у школах па ўсёй краіне правялі ўрок "Партрэт сучаснай беларускай жанчыны". Парэцкая базавая школа таксама далучылася да адзінай класнай гадзіны.
У рамках класнай гадзіны вучні склалі воблака слоў аб сучаснай беларускай жанчыне. "Мудрая, працавітая, ласкавая" - напісалі дзеці. Мы пагаварылі аб значнай ролі беларускіх жанчын у розных сферах грамадства.
Дзеці пазнаёміліся з дзейнасцю тых жанчын, якія ўнеслі свой неацэнны ўклад у развіццё нашай краіны. Сярод іх прагучалі імёны сучаснікаў – Марыны Васілеўскай, Дар'і Домрачавай, Наталлі Качанавай і гістарычных асобаў Ефрасінні Полацкай, Соф'і Кавалеўскай, Веры Харужай.