20 лютага ў рамках рэалізацыі праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" ў школе праводзілася літаратурнае асарці "Чытаем беларускае і па-беларуску". Падчас мерапрыемства ўспомнілі знаёмыя кнігі беларускіх аўтараў, а таксама адкрылі для сябе новыя імёны. Вучні паўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, прачыталі на памяць любімыя вершы.
Мэта сустрэчы - папулярызацыя роднай мовы і літаратуры, прывіццё любові да чытання.