У пачатковых класах Парэцкай базавай школы ў рамках тыдня роднай мовы 16 лютага адбылася віктарына "Беларускія казкі". У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзве каманды "Агеньчыкі" і "Сонечныя зайчыкі". Дзеці паказалі свае веды ў конкурсах "Назаві казку", "Героі казак", "Прадметы ў казках", "Збяры прыказкі" і іншых. Яны вызначылі, што казкі трэба чытаць і дзецям, і дарослым, таму што яны вучаць быць добрымі, сябраваць, дапамагаюць знайсці выхад са складаных сітуяцый. Віктарына прайшла займальна і з карысцю.