6 лютага вучні Парэцкай базавай школы ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" здзейснілі завочнае падарожжа "Беларусь турыстычная".
Пад час мерапрыемства ўзгадалі традыцыі нашай краіны, прагледзелі відэафільм на тэму "Славутыя месцы Беларусі".
Вучань 9 класа Хаменка Ягор падзяліўся сваімі ўражаннямі экскурсіі ў Залессе ў сядзібу Агінскіх, у якой на працягу 20 гадоў пражываў знакаміты кампазітар Клеафас Агінскі - аўтар вядомага паланэза «Развітанне з радзімай».
На прыканцы мерапрыемства вучні зрабілі выснову, што кожны з іх з'яўляецца часцінкай Беларусі, трэба любіць сваю краіну, берагчы і ахоўваць зямлю, на якой нарадзіліся.