Сёлета зіма багата на снег. Падчас моцнага снегападу патрэбна дапамога не толькі на дарогах, але і на дваровых тэрыторыях . 31 студзеня вучні Парэцкай базавай школы ўзброіліся інвентаром і прынялі актыўны ўдзел ў аперацыі "Ад чыстага сэрца - чысты дом і чысты двор ". Яны папрацавалі не толькі на тэрыторыі школьнага двара , але і ачысцілі снег на аўтобусным прыпынку, месца, дзе спыняецца прыгарадны і школьны аўтобус, двары каля нашых дамоў. Мы любім наш аграгарадок, захоўваем яго традыцыі і жадаем, каб нашы двары былі прыгожымі, чыстымі і ўтульнымі.