28 студзеня ў моладзевым цэнтры Гродна адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння стыпендый Гродзенскага абласнога аб'яднання "Беларускі фонд міру" адораным і таленавітым дзецям. У ліку стыпендыятаў і вучань ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага района" Хаменка Ягор, пераможца абласных, рэспубліканскіх і міжнародных музычных конкурсаў. Мы шчыра віншуем Егора з заслужанай узнагародай! Так трымаць! Раўняемся на лепшых.