27 студзеня прайшла прафарыентацыйная сустрэча вучняў 8-9 класа ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна" з Мажэйка Мікалаем Юр’евічам, старэйшым інжынерам вузла сувязі 127 брыгады сувязі. Мікалай Юр'евіч расказаў аб сваёй прафесіі, пазнаёміў з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, дзе можна атрымаць адпаведную адукацыю.