У рамках праекта "Кожная пятніца-роднае, сваё" ў Парэцкай базавай школе 23 студзеня прайшоў Дзень Беларускіх Фестываляў. Падчас мерапрыемства вучні пачатковых класаў растлумачылі, што такое "фестываль", пазнаёміліся з назвамі фестываляў, якія былі праведзены ў Беларусі. Аналізуючы гэтыя мерапрыемствы, дзеці вызначылі, што фестывалі - гэта цудоўная і ўнікальная магчымасць назіраць сучаснае сузор'е талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, магчымасць падвядзення вынікаў іх творчай дзейнасці, сутыкнення з культурай іншых народаў, пачуццё асабовай значымасці. Вучні засяродзілі ўвагу на тым, што правядзенне фестываляў з'яўляецца асаблівай магчымасцю культурнага абмену, пашырэння мастацкага кругагляду, вучыць цаніць і берагчы культуру і традыцыі свайго народа, дае магчымасць рэалізаваць свае таленты.