У рамках рэалізацыі праекта "Кожная пятніца-роднае, сваё", 23.01.2026 дзеці рознаўзроставай групы ДУА "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна" даведаліся, што у Беларусі праходзіць мноства фестываляў, якія адлюстроўваюць багатую культурную спадчыну, традыцыі і нацыянальны каларыт розных рэгіёнаў краіны. Менавіта сёння размаўлялі пра Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар», які праходзіць у Віцебску і аб'ядноўвае славянскія народы праз музыку і творчасць. Паспрабавалі сябе ў ролі спявачак, намалявалі сімвал "Славянскага базара" васілёк.