16 студзеня ў ДУА “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна” ў рамках рэалізацыі праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” у школе прайшла пазнавальная гульня-віктарына “Брэнды Беларусі”. Вучні прагледзелі відэа-прэзентацыю “Нашы лепшыя брэнды”, паўдзельнічалі ў гульні, дзе адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі лагатыпы вядомых вытворцаў.
Мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю пашырыць свае веды аб самых паспяховых кампаніях краіны, якія заваявалі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Вучні прыйшлі да высновы: брэнд “Зроблена ў Беларусі” сам па сабе з’яўляецца сімвалам якасці і высокага стандарту.