Напярэдадні ўсімі любімага свята Новага года вучні нашай школы прынялі ўдзел 20 снежня ў працы суботняй творчай майстэрні “Крэатыўны снегавік”. Гэта выдатная нагода зрабіць сімпатычнага снежнага героя сваімі рукамі. Дадзенае мерапрыемства дало магчымасць праявіць рабятам творчыя здольнасці, фантазію, арыгінальнасць, нестандартны падыход пры вырабе снегавіка.
Дзеці прысутнічалі на майстар-класе па вырабе гэтага казачнага персанажа. Усё, што спатрэбілася – гэта папера, нажніцы і клей. Вучні з задавальненнем акунуліся ў працу. Цёплая сяброўская атмасфера, сумесная праца, узаемадапамога і казачная тэматыка дапамагла дзецям адчуць навагоднюю чароўную атмасферу. Вырабленыя ўласнымі рукамі снегавікі, як правіла, атрымліваюцца вельмі пацешнымі, вось і нашы атрымаліся кожны са сваім характарам.



