У рамках мерапрыестваў да Дня інвалідаў вучні 5 -9 класаў пазнаёміліся з прыкладамі знакамітых людзей, якія маюць абмежавагыя магчымасці. Парушэнні развіцця не перашкодзілі гэтым асобам дамагчыся значных поспехаў у музыцы, спорце, мастацтве. Праца ў творчай групе вучняў была накіравана на фарміраванне ў іх талерантнага стаўлення, дабрыні і спагады да людзей з інваліднасцю.