Адмысловае месца сярод шматлікіх свят, якія адзначаюцца ў нашай школе, займае – Дзень маці. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым, гэта свята вечнасці: з пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама – самы галоўны чалавек жыцця! У гэты дзень хочацца сказаць словы падзякі ўсім мамам, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку.
14 кастрычніка ў школе прайшоў святочны канцэрт “Мы любоўю маці сагрэты”, прысвечаны Міжнароднаму Дню маці. На канцэрце прысутнічалі мамы, бабулі, настаўнікі. У падарунак для сваіх мам вучні падрыхтавалі вясёлыя і энергічныя нумары. Госці з захапленнем назіралі за выступамі сваіх дзяцей і ад душы радаваліся. Канцэрт атрымаўся сапраўды асаблівым, яркім і добрым!