20 верасня вучні нашай школы пабывалі на палігоне 11 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Там адбылося велічнае святкаванне Дня мотастралкоў і танкістаў. Вучні пабывалі на інтэрактыўных пляцоўках, паглядзелі выставу ваеннай тэхнікі і ўзбраення. Асабліва запомнілася выступленне разведчыкаў з рукапашным боем і інсталяцыя бою вучнямі кадэцкіх класаў сярэдняй школы 9.
Хто пажадаў змог паспрабаваць свае сілы ў стральбе са стралковай зброі. Вучні былі захоплены баявымі магчымасцямі брыгады.
Зразумела, што асаблівую ноту мерапрыемству ўнесла дэгустацыя смачнай салдацкай кашы. Вучні задаволеные мерапрыемствам яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі ад экскурсіі.