24 верасня прайшоў Дзень бегу на доўгія дыстанцыі, у якім вучні высветлілі ў каго лепшая цягавітасць.Лепшымі сталі Хаменка Ягор, Бялушка Ганна, Якімовіч Ігар.
23 верасня 2025 года ў рамках Тыдня здароўя і спорту прайшоў Дзень кідання і штурхання, у якім прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў. Лепшымі сталі Зубель Уладзімір, Грыноўскі Ягор і Хаменка Ягор.
Тыдзень здароўя і спорту ў Парэцкай базавай школе пачаўся з дня спрынтарскага бегу, у якім вучні праявілі свае хуткасныя якасці, дзе на працягу ўсёй дыстанцыі трэба захоўваць канцэнтрацыю і хуткасць свайго бегу.Лепшымі сталі вучні 9 класа Ягор Хаменка, Якімовіч Ігар, Бялушка Ганна.У малодшым звяне лепшымі сталі Грыноўскі Захар, Канановіч Ганна і Несцер Анастасія.
20 верасня вучні нашай школы пабывалі на палігоне 11 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Там адбылося велічнае святкаванне Дня мотастралкоў і танкістаў. Вучні пабывалі на інтэрактыўных пляцоўках, паглядзелі выставу ваеннай тэхнікі і ўзбраення. Асабліва запомнілася выступленне разведчыкаў з рукапашным боем і інсталяцыя бою вучнямі кадэцкіх класаў сярэдняй школы 9.
Хто пажадаў змог паспрабаваць свае сілы ў стральбе са стралковай зброі. Вучні былі захоплены баявымі магчымасцямі брыгады.
Памяць аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны па цяперашні час бударажыць душы ўсіх людзей нашай краіны, застаўляе датыкнуцца да гераічнага подзвігу беларускага народа. Аб гэтых падзеях напамінаюць нам і гістарычныя помнікі, якія знаходзяцца на тэрыторыі аграгарадка Васілевічы. Напярэдадні Дня народнага адзінства РБ вучні Парэцкай базавай школы прынялі ўдзел у акцыі "Памяць", падчас якой добраўпарадкавалі воінскія захаванні. Памяць аб мужных воінах застанецца ў нашых сэрцах назаўсёды.
У рамках святкавання Дня народнага адзінства18 верасня для вучняў 1-9 класаў была прайшла інфармацыйная гадзіна "Беларусь - краіна адзінства". Вучні ўспомнілі гісторыю, ключавыя падзеі, калі яднанне нашага народа адыграла вырашальную ролю ў захаванні дзяржавы. Шмат гаварылі пра традыцыі, пра слаўныя старонкі гісторыі беларусаў. Вучні прыйшлі да высновы, што 17 верасня - гэта дзень гістарычнай справядлівасці ў Беларусі.
17 верасня 2025 года ў нашай установе адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства.
1 верасня адбылася ўрачыстая лінейка з нагоды Дня ведаў ў ГУО "Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна". У гэты знамянальны дзень наша школа расчыніла свае дзверы для вучняў, настаўнікаў і ганаровых гасцей, каб урачыста адзначыць пачатак новага навучальнага года. Кульмінацыяй лінейкі стаў першы званок, які далі вучні 9 і1 класаў. Затым старшакласнікі правялі першакласнікаў на першы ўрок пад назвай "Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае,ствараем будучыню".